Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Исторический момент». Мобильные операторы объявили о запуске новой услуги, которую чиновники годами обещали ввести
  2. «Адказваюць: дык падатак жа». Мінчанка паскардзілася, што МТС адправіў яе ў мінус на сотні рублёў пасля паездкі ў Грузію
  3. У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі яшчэ дзве арганізацыі
  4. «Неба ажывае». Над Беларуссю «пачалі заўважаць» самалёты еўрапейскай краіны
  5. Памятаеце, беларусы замест двух білетаў на рэйс купілі чатыры і хацелі ўзяць больш валізак? У іх гісторыі здарыўся нечаканы паварот
  6. У Акадэміі навук назвалі тры віды рыб, якія «мусяць быць знішчаныя», і заклікалі беларусаў іх вылоўліваць
  7. Стаў вядомы прысуд айцішніку з Wargaming, якога судзілі па васьмі артыкулах. Адзін з іх — «расстрэльны»
  8. «Фіксаваны кошт застанецца назаўжды». «Белтэлекам» уводзіць змяненні для кліентаў
  9. У Мінску банкрутуе кампанія, якая гандлявала папулярным сёння таварам. У яе сабралася даўгоў па падатках на дзясяткі мільёнаў
  10. За паўтары гадзіны да свайго дэдлайну Трамп даў адказ на прапанову перамір'я з Іранам
  11. Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, а таксама кіраўнікоў Мінінфарма і Мінкульта
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.